Кітай нязменна падтрымлівае намаганні, прыкладзеныя ЕС па супрацьстаянні даўгавому крызісу, і спадзяецца, што Еўропа зможа дамагчыся новага прагрэсу ў развіцці. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Кітая Ян Цзэчы. "Мы поўныя веры ў будучыню Еўропы", – сказаў ён.
Назваўшы кітайска-еўрапейскія адносіны аднымі з самых важных двухбаковых адносін у свеце, Ян Цзячы адзначыў, што ў другім паўгоддзі бягучага года запланавана правядзенне 16-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая і Еўропы, на якой будзе абмеркавана стварэнне механізму двухбаковага супрацоўніцтва на сярэдні і доўгатэрміновы перыяды.
Паводле слоў Ян Цзячы, Кітай і Еўропа павінны нарошчваць супрацоўніцтва ў такіх галінах, як урбанізацыя, новыя крыніцы энергіі, навукова-тэхнічныя інавацыі і "зялёнае" развіццё.
Кітай ужо заявіў, што краіна выступае супраць антыдэмпінгавых і антыдатацыйных расследаванняў ЕС у дачыненні да імпарту прадукцыі геліаэнергетыкі з Кітая, выступае супраць гандлёвага пратэкцыянізму. Пры гэтым Кітай спадзяецца на належнае вырашэнне пытанняў з дапамогай дыялогу і кансультацый, сказаў Ян Цзячы. - Р -