Абраны новы склад кіраўнікоў УК НПКСК
  2013-03-12 10:18:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На 1-й сесіі Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая 12-га склікання быў абраны новы склад кіраўнікоў гэтага кансультатыўнага органа, які з'яўляецца важным складнікам дэмакратычнай палітычнай сістэмы Кітая. На чале са старшынёй Юй Чжэншэнам, новы кіруючы склад УК НПКСК будзе яднаць больш за 2200 сваіх сяброў і палітыка-кансультатыўныя органы розных узроўняў і весці да кансалідацыі мудрасці народа, а таксама ўнясення прапаноў па пытаннях развіцця краіны.

У новы склад кіраўнікоў УК НПКСК ўваходзяць старшыня і 23 намеснікі старшыні. На змену Цзя Цінліню на пасадзе старшыні УК НПКСК прыйшоў 67-гадовы Юй Чжэншэн, які стаў членам ПК Палітбюро ЦК КПК на 1-м Пленуме ЦК КПК 18-га склікання, што прайшоў у лістападзе мінулага года. У спіс яго намеснікаў ўвайшлі: Ду Цінлінь, Лін Цзіхуа, Хань Цідэ, Пагпалха Гэлэг-намгял, Дун Цзяньхуа, Вань Ган, Лін Вэньі, Ло Фухэ, Хэ Хоўхуа, Чжан Цінлі, Лі Хайфэн, Су Жун, Чэнь Юань, Лу Чжаньгун, Чжоу Сяачуань, Ван Цзяжуй, Ван Чжэнвэй, Ма Бяа, Ці Сючунь, Чэнь Сяагуан, Ма Пэйхуа, Лю Сяафэн і Ван Ціньмінь.

Пасты намеснікаў старшыні УК НПКСК займаюць асобы, рэкамендаваныя ЦК КПК, цяпер якія займаюць або пакінулі кіруючыя пасады на міністэрскім / правінцыйным узроўні і вышэй, кіраўнікі 8 дэмакратычных партый і кіраўнікі Усекітайскай асацыяцыі прамыслоўцаў і гандляроў, прадстаўнікі беспартыйцаў, навукова-тэхнічных, гуманітарных, эканамічных, рэлігійных колаў, а таксама прадстаўнікі нацменшасцяў, тыя, хто займаецца развіццём сяброўскіх адносінаў з замежжам, спецыяльна запрошаныя дзеячы з САР Сянган і Аамэнь і іншыя аўтарытэтныя асобы.

УК НПКСК ўключае ў сябе прадстаўнікоў 34 розных колаў. 23 намеснікі старшыні УК НПКСК атаясамліваюцца з 23-ма рознымі арганізацыямі і прадстаўнікамі грамадскасці. У тым ліку, 11 з іх - ад КПК, 8 - ад 8 дэмакратычных партый, 1 - ад Усекітайскай асацыяцыі прамыслоўцаў і гандляроў, 2 - спецыяльна запрошаныя дзеячы з САР Сянган і Аамэнь і 1 - ад рэлігійных колаў.

Акрамя тых, хто быў пераабраны на пасаду намесніка старшыні УК НПКСК, а менавіта: члена Сакратарыята ЦК КПК Ду Цінліня, старшыні камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая / НПКСК / Тыбецкага аўтаномнага раёна Пагпалха Гэлэг-намгял, былога кіраўніка адміністрацыі САР Сянган Дун Цзяньхуа, старшыні ЦК партыі Чжыгундан Кітая Вань Гана, старшыні ЦК Лігі дэмакратычнай аўтаноміі Тайваня Лін Вэньі, пастаяннага намеснік старшыні ЦК Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі Ло Фухэ, былога кіраўніка адміністрацыі САР Аамэнь Хэ Хоўхуа, астатнія 16 намеснікаў старшыні з'яўляюцца новаабранымі.

Сярэдні ўзрост новага складу кіраўнікоў УК НПКСК - 63 гады, большасць з іх нарадзіліся ў часы ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Сярод намеснікаў старшыні УК НПКСК Ду Цінлінь, Лін Цзіхуа, Чжан Цінлі, Лу Чжаньгун, Ван Цзяжуй, Ван Чжэнвэй, Ма Бяа з'яўляюцца членамі ЦК КПК 18-склікання.

66-гадовы Ду Цінлінь, маючы навуковую ступень магістра ў галіне эканомікі, працаваў у правінцыях Цзілінь, Хайнань і Сычуань, а таксама займаў пасаду кіраўніка Міністэрства сельскай гаспадаркі і Аддзела адзінага фронту ЦК КПК.

75-гадовы Дун Цзяньхуа - самы старэйшы, а 55-гадовы Ван Чжэнвэй - самы малады намеснік старшыні УК НПКСК. 73-гадовы Пагпалха Гэлэг-намгял, які займае пасаду намесніка старшыні УК НПКСК ўжо 8 скліканняў, мае найбольшы стаж у гэтай якасці.

Сярод 23 намеснікаў старшыні УК НПКСК 12-га склікання дзве жанчыны - старшыня ЦК Лігі дэмакратычнай аўтаноміі Тайваня Лін Вэньі, якая ў той жа час з'яўляецца прафесарам Універсітэта Цінхуа, і кіраўнік Канцылярыі па справах кітайцаў, якія пражываюць за мяжой, пры Дзяржсавеце КНР Лі Хайфэн, якая працуе ў гэтай сферы каля 10 гадоў.

Характэрны той факт, што ў спісе намеснікаў старшыні УК НПКСК павысілася доля мясцовых кіраўнікоў, якая склала больш за 20 працэнтаў. Імі сталі сакратар парткома правінцыі Хэбэй Чжан Цінлі, сакратар парткома правінцыі Цзянсу Су Жун, сакратар парткома правінцыі Хэнань Лу Чжаньгун, старшыня народнага ўрада Нінся-Хуэйскага аўтаномнага раёна Ван Чжэнвэй і старшыня народнага ўрада Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна Ма Бяа.

Усе 23 намеснікі старшыні УК НПКСК атрымалі вышэйшую адукацыю, больш за палову з іх маюць вучоную ступень магістра эканамічных, палітэхнічных, юрыдычных, медыцынскіх навук і інш.

Два намеснікі старшыні УК НПКСК з сістэмы Дзяржсавета КНР - міністр навукі і тэхнікі КНР Вань Ган і дырэктар Народнага банка Кітая (Цэнтрабанк КНР) Чжоу Сяачуань з'яўляюцца дактарамі палітэхнічных навук і спецыялістамі ў сваіх сферах.

60-гадовы старшыня ЦК партыі Чжыгундан Кітая / Партыя імкнення да справядлівасці / Вань Ган з'яўляецца першым за перыяд з пачатку правядзення ў Кітаі палітыкі рэформаў і адкрытасці міністрам-некамуністам у складзе Дзяржсавета КНР. 65-гадовы Чжоу Сяачуань, якога называюць "кітайскім Аланам Грынспенам", "руліць" Цэнтрабанкам Кітая ўжо 10 гадоў, пачынаючы з 2003 года.

На гэты раз старшыня праўлення Дзяржаўнага банка развіцця Кітая Чэнь Юань, старэйшы сын старога і заслужанага дзяржаўнага дзеяча Чэнь Юня таксама быў абраны намеснікам старшыні УК НПКСК, яго называюць "банкірам з самым перадавым менталітэтам ў галіне сучасных фінансаў".

Пасля стварэння НПКСК ў 1949 годзе быў адразу вызначаны яго характар у якасці арганізацыі патрыятычнага адзінага фронту кітайскага народа і яго функцыі палітычных кансультацый і дэмакратычнага кантролю. У сувязі з тым, што НПКСК з'яўляецца важным органам у сістэме шматпартыйнасці супрацоўніцтва і палітычных кансультацый, якія ажыццяўляюцца пад кіраўніцтвам КПК, у спісы намеснікаў старшыні УК НПКСК усіх скліканняў ўваходзяць лідары васьмі дэмакратычных партый Кітая. Доўгачасовае суіснаванне, узаемны кантроль, шчырае стаўленне адзін да аднаго, гатоўнасць дзяліць славу і ганьбу - гэта асноўны курс на развіццё супрацоўніцтва КПК з дэмакратычнымі партыямі Кітая.

У бягучым годзе было праведзена абнаўленне кіруючых кадраў у васьмі дэмакратычных партыях Кітая. Хань Цідэ і Лін Вэньі, якія былі пераабраныя старшынямі ЦК Таварыства "Цзюсань" (Таварыства 3-га верасня) і Лігі дэмакратычнай аўтаноміі Тайваня адпаведна, зразумела, увайшлі ў спіс намеснікаў старшыні УК НПКСК новага склікання. Акрамя іх, лідары іншых шасці дэмакратычных партый у якасці "пачаткоўцаў" уведзены ў склад намеснікаў старшыні УК НПКСК, у тым ліку: старшыня ЦК партыі Чжыгундан Кітая / Партыя імкнення да справядлівасці / Вань Ган, пастаянны намеснік старшыні ЦК Асацыяцыі садзейнічання развіццю дэмакратыі ў Кітаі / АСРДК / Ло Фухэ, пастаянны намеснік старшыні ЦК Рэвалюцыйнага камітэта Гаміньдана Кітая / РКГК / Ці Сюйчунь, пастаянны намеснік старшыні ЦК Дэмакратычнай лігі Кітая / ДЛК / Чэнь Сяагуан, пастаянны намеснік старшыні ЦК Асацыяцыі дэмакратычнага нацыянальнага будаўніцтва Кітая Ма Пэйхуа і пастаянны намеснік старшыні ЦК Рабоча-сялянскай дэмакратычнай партыі Кітая Лю Сяафэн.

Кіруючы орган УК НПКСК новага склікання абіраецца галасаваннем ўсіх членаў УК НПКСК шляхам поўнага абмену думкамі усіх бакоў і дэмакратычных кансультацый. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040