У апошнія два месяцы значная частка Сірыі трапіла ў зону крызісу, а прастора для бяспечнага існавання мірнага насельніцтва станавілася ўсё меншай, гаворыцца ў прадстаўленым Савету па правах чалавека ААН у Жэневе дакладзе Незалежнай міжнароднай камісіі па расследаванні падзей у Сірыі.
Камісія робіць выснову, што найбольш важная праблема на гэты момант – як пераканаць усе бакі сірыйскага канфлікту ў прынцыповай важнасці сумесна з міжнароднай супольнасцю захоўваць бяспеку мірнага насельніцтва. У той жа час у дакладзе падкрэсліваецца, што адзіны шлях да вырашэння сірыйскага крызісу – палітычны дыялог. - Р -