Усе сцены абвешаны 2 тысячамі Барбі і тысячай Кенаў - «хлопцаў» лялькі. Вам можа здацца што гэта музей, а на самой справе - гэта дом амерыканца Стэнлі Каларыта (Stanley Colorite).
Паводле паведамлення англійскай газеты «Daily Mail» ад 7 сакавіка, 41-гадовы Стэнлі называе сябе «фанатам Барбі», ён пачаў збіраць лялек дзесяць з лішнім гадоў таму, штогод ён выдаткоўвае на гэта 30 тыс. долараў ЗША. У яго асабняку ў Фларыдзе 7 спальняў, і 4 з іх -- для Барбі, своеасаблівы «палац мары».