Зараз Міністэрства грамадзянскай адміністрацыі КНР накіроўвае вялікія намаганні для паскарэння заканадаўчай работы ў галіне дабрачыннасці, сказаў сёння намеснік міністра грамадзянскай адміністрацыі КНР Доу Юйпэй на прэс-канферэнцыі, наладжанай у рамках 1-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 12-га склікання.
Работа пакуль знаходзіцца на стадыі вывучэння тэксту дакументаў, праінфармаваў ён, дадаўшы, што да гэтага часу не дасягнута адзінства меркаванняў адносна зместу юрыдычных дакументаў.
Намеснік міністра нагадаў, што МГА ўжо ў 2005 годзе ініцыіравала распрацоўку заканадаўства ў галіне дабрачыннасці. Паводле яго слоў, міністэрства мае намер ва ўмовах існавання разыходжанняў ў меркаваннях звярнуцца да Дзяржсавета з просьбай апублікаваць нарматыўны дакумент для вырашэння існуючых праблем.
Доу Юйпэй праінфармаваў, што па ініцыятыве МГА хутка будзе створана Усекітайская федэрацыя дабрачынных арганізацый, накіраваная на садзейнічанне каардынацыі работы і ўзмацненне самадысцыпліны арганізацый у гэтай сферы ў сваёй дзейнасці. - Р -