Многія кітайцы ідуць сёння ў цырульню падстрыгчыся, каб іх прычоска прынесла поспех на ўвесь год. Другі дзень другога месяца па месяцовым календары сёлета прыпадае на сераду, 13 сакавіка. Гэта лічыцца часам, калі "Дракон паднімае галаву".
Дэні, які адказвае за цырульні на Wanda Plaza ў Пекіне, заявіў, што бізнэс гэты асабліва ў такі дзень з'яўляецца самым ажыўленым за цэлы год, і многія людзі, асабліва мужчыны, любяць стрыгчы валасы, таму што лічыцца, што гэта прынясе ўдачу.
Згодна з народнай легендай, драконы з'яўляюцца прадвеснікамі ўдачы, перад якімі многія кітайцы маюць захапленне, што мяжуе з глыбокай пашанай. Другі дзень другога месяца па месяцовым календары называюць днём караля дракона, што адказвае за аблокі і дажджы, і які сёння паднімае галаву.
Пасля гэтага будзе больш дажджоў. Таму дзень таксама называецца Вясенні Дзень Дракона.
Традыцыйна сям'і елі лапшу або смажаныя ляпёшкі з клейкага рысу і папкорн ў гэты дзень.