Кітай будзе "крок за крокам" прасоўваць адкрытасць па капітальных рахунках - Чжоу Сяачуань
  2013-03-14 09:57:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай будзе крок за крокам прасоўваць канвертаванасць юаня па капітальных рахунках, у той жа час трансгранічнае выкарыстанне юаня будзе паскараць гэты працэс, заявіў дырэктар Народнага банка Кітая Чжоу Сяачуань.

"Забеспячэнне канвертаванасці юаня па капітальных рахунках з'яўляецца вельмі складанай задачай", - сказаў Чжоу Сяачуань на прэс-канферэнцыі, праведзенай падчас штогадовай сесіі УСНП.

Ён паведаміў, што канвертаванасць юаня па капітальных рахунках не толькі дапаможа яго інтэрнацыяналізацыі, але і будзе садзейнічаць будаўніцтву адкрытай рынкавай эканомікі і ўзмацненню даверу кітайскіх і замежных інвестараў да кітайскай валюты.

Чжоу Сяочуань адзначыў, што глабальны фінансавы крызіс надаў асаблівы шанец для хуткага росту трансгранічнага выкарыстання юаня ў гандлі і інвестыцыях за кошт крызісу даверу да асноўных сусветных валют і больш цеснага рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Паводле яго слоў, ператварэнне юаня ў свабодна канвертаваную валюту з'яўляецца доўгатэрміновай палітыкай Кітая з 1993 года.

"Незалежна ад інтэрнацыяналізацыі юаня мы будзем паступова прасоўваць канвертаванасць юаня па капітальных рахунках", - сказаў ён.

Пілотная праграма па валютным гандлі ў бізнес-зоне Цяньхай ў правінцыі Гуандун (Паўднёвы Кітай) на мяжы з Сянганам накіравана на садзейнічанне адкрыцця кітайскага фінансавага рынку.

У снежні мінулага года кітайскі ўрад дазволіў кампаніям у зоне Цяньхай браць юаневыя пазыкі ў банках Сянгана пад працэнт і на тэрміны, якія ўсталёўваюцца незалежна.

У цяперашні час юань стаў канвертуемым па бягучых рахунках, аднак капітальныя рахункі ўсё яшчэ знаходзяцца пад кантролем дзяржавы. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040