На 1-й сесіі УСНП 12-га склікання абраны новы склад кіраўніцтва КНР і зацверджаны праект рэформы апарата Дзяржсавета і трансфармацыі яго функцый
  2013-03-14 14:25:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння ў першай палове дня ў рамках першай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 12-га склікання прайшло 4-е пленарнае пасяджэнне. Па выніках тайнага галасавання Сі Цзіньпін быў абраны старшынёй КНР і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета КНР, Чжан Дэцзян - старшынёй Пастаяннага камітэта УСНП, Лі Юаньчаа - намеснікам старшыні КНР. Шляхам галасавання быў зацверджаны праект рэформы апарата Дзяржсавета і трансфармацыі яго функцый.

Сённяшняе пасяджэнне вышэйшага заканадаўчага органа краіны вёў выканаўчы старшыня сесіі, пастаянны старшыня Прэзідыума сесіі Лю Юньшань. У працы пленарнага пасяджэння павінны былі ўдзельнічаць 2986 дэпутатаў, фактычна прысутнічалі 2963 з іх, адсутнічалі 23 чалавекі. Колькасць прысутных адпавядала неабходнаму кворуму.

Пасяджэнне спачатку прыняло план па рэструктурызацыі Дзяржсавета КНР і змены яго функцый. Пасля гэтага дэпутаты УСНП прыступілі да выбараў новага складу кіраўніцтва КНР. У 10:55 на пасяджэнні былі абвешчаныя вынікі галасавання.

Лю Юньшань абвясціў, што Чжан Дэцзян быў абраны старшынёй ПК УСНП 12-га склікання, яго намеснікамі сталі Лі Цзяньго, Ван Шэнцзюнь, Чэнь Чанчжы, Янь Цзюньці, Ван Чэнь, Шэнь Юэюэ, Цзі Бінсюань, Чжан Пін, Дзянпа Пуньцог, Алекен Емінбахэ, Вань Эсян, Чжан Баавэнь і Чэнь Чжу, а Ван Чэнь абраны таксама адказным сакратаром ПК УСНП 12-га склікання; абраны таксама Пастаянны камітэт УСНП 12-га склікання ў складзе 161 чалавек; Сі Цзіньпін абраны старшынёй КНР і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета КНР, а Ці Юаньчаа - намеснікам старшыні КНР.

Пасля абвяшчэння вынікаў галасавання ў зале сходу загучалі бурныя апладысменты. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040