Французскі прэзідэнт заклікаў ЕС зняць эмбарга на пастаўкі зброі ў Сірыю
  2013-03-15 10:35:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Французскі прэзідэнт Франсуа Аланд заклікаў краіны ЕС зняць эмбарга на пастаўкі зброі ў Сірыю. Паводле яго слоў, Францыя гатова падтрымаць сірыйскую апазіцыю і спадзяецца на тое, што ЕС здыме гэту забарону.

Франсуа Аланд заявіў, што сірыйская адміністрацыя да гэтага часу не жадае ажыццяўляць палітычны пераход, таму "нам трэба ўзяць на сябе адказнасць". Ён таксама адзначыў, што Вялікабрытанія падтрымлівае пазіцыю Францыі.

Некалькі раней міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіюс таксама заяўляў, што Францыя і Вялікабрытанія запатрабуюць ад ЕС датэрмінова склікаць пасяджэнне для разгляду праблемы забароны паставак зброі ў Сірыю. Калі не будзе дасягнута адзінства меркаванняў, Францыя і Вялікабрытанія самастойна будуць прымаць рашэнне аб пастаўках зброі сірыйскай апазіцыі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040