Старшыня КНР Сі Цзіньпін падпісаў указ аб прызначэнні Лі Кэцяна прэм'ерам Дзяржсавета КНР
  2013-03-15 14:56:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёння ў першай палове дня ў Доме народных сходаў у Пекіне ў рамках 1-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 12-га склікання прайшло 5-е пленарнае пасяджэнне, на якім Лі Кэцян быў зацверджаны прэм'ерам Дзяржсавета КНР.

Сённяшняе пасяджэнне вышэйшага заканадаўчага органа краіны вяла выканаўчы старшыня сесіі, пастаянны старшыня Прэзідыума сесіі Янь Цзюньці. У рабоце пасяджэння ўдзельнічалі 2986 дэпутатаў, колькасць прысутных адпавядала неабходнаму кворуму.

На пасяджэнні зачытана пасланне Сі Цзіньпіна аб вылучэнні кандыдатуры Лі Кэцяна на пасаду прэм'ера Дзяржсавета, Фань Чанлуна і Сюй Ціляна на пасады намеснікаў старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КНР.

Па выніках галасавання Лі Кэцян быў зацверджаны прэм'ерам Дзяржсавета КНР, Фань Чанлун і Сюй Цілян зацверджаны намеснікамі старшыні ЦВС КНР, Чан Ваньцюань, Фан Фэнхуэй, Чжан Ян, Чжаа Кэшы, Чжан Юся, У Шэнлі, Ма Сяацянь і Вэй Фэнхэ – членамі ЦВС КНР.

Шляхам галасавання Чжоу Цян абраны старшынёй Вярхоўнага народнага суда КНР, а Цаа Цзяньмінь – генеральным пракурорам Вярхоўнай народнай пракуратуры КНР.

Сі Цзіньпін падпісаў першы ўказ старшыні КНР аб прызначэнні Лі Кэцяна прэм'ерам Дзяржсавета КНР па рашэнні пасяджэння 1-й сесіі УСНП 12-га склікання. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040