Сі Цзіньпін паабяцаў самааддана выконваць абавязкі старшыні КНР
  2013-03-17 11:09:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новы старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння на заключным пасяджэнні 1-й сесіі УСНП 12-га склікання паабяцаў самааддана выконваць свае абавязкі, замацаваныя ў Канстытуцыі. Паводле яго слоў, гэты пост ускладае на яго "слаўную місію" і "сур'ёзную адказнасць". Сі Цзіньпін выказаў сардэчную падзяку дэпутатам за давер.

"Я буду заўсёды верны нашай Радзіме і народу, буду аддаваць увесь свой час і ўсю энергію сваім абавязкам і адказнасці ў імя служэння народу", - сказаў Сі Цзіньпін. Ён дадаў, што будзе працаваць на карысць сваёй краіны, прыкладаючы ўсе магчымыя намаганні, будзе па ўласнай ініцыятыве ставіць сябе пад кантроль народа.

"Я мушу апраўдаць давер і чаканні дэпутатаў УСНП і народаў усіх нацыянальнасцяў", - паабяцаў Сі Цзіньпін.

Сі Цзіньпін абраны старшынёй КНР у чацвер прыблізна 3000 дэпутатаў УСНП. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040