Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян па ініцыятыве расійскага боку правёў тэлефонную размову са старшынёй урада РФ Дзмітрыем Мядзведзевым.
Д.Мядзведзеў павіншаваў Лі Кэцяна з выбраннем на пасаду прэм'ера Дзяржсавета КНР. Паводле яго слоў, маючы адбыцца візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Расію сведчыць аб высокім узроўні расійска-кітайскіх усебаковых адносін стратэгічнага ўзаемадзеяння і партнёрства. Ён выказаў спадзяванне на ўсталяванне са сваім кітайскім калегам добрых працоўных сувязяў і на тое, што яны будуць сумесна садзейнічаць практычнаму супрацоўніцтву з дапамогай механізму рэгулярных сустрэч кіраўнікоў урадаў Расіі і Кітая.
Лі Кэцян адзначыў, што ў новых умовах садзейнічанне развіццю кітайска-расійскіх адносін адказвае карэнным інтарэсам дзвюх краін і спрыяе міру, стабільнасці і развіццю ва ўсім свеце. Маючы адбыцца дзяржаўны візіт Сі Цзіньпіна ў Расію абавязкова надасць новы стымул развіццю кітайска-расійскіх сувязяў, адзначыў Лі Кэцян.
"Хацелася б разам з вамі зрабіць паглыбленне кітайска-расійскіх стасункаў прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі сваёй краіны, грунтуючыся на дасягнутых выніках, вывесці кітайска-расійскае ўсебаковае супрацоўніцтва на новы ўзровень", – сказаў Лі Кэцян. Ён адзначыў, што механізм рэгулярных сустрэч кіраўнікоў урадаў Кітая і Расіі – важная пляцоўка комплекснага планавання, каардынацыі і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ва ўсіх галінах. - Р -