У лютым 2013 аб'ём фактычна прыцягнутых у Кітаі замежных інвестыцый склаў 8,214 млрд. долараў ЗША, павялічыўшыся на 6,32 працэнта ў параўнанні з тым жа месяцам мінулага года. Рост гэтага паказчыка быў адзначаны ў краіне ўпершыню пасля 8-месячнага зніжэння з чэрвеня 2012 года. Пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя ў аўторак Міністэрствам камерцыі КНР.
У студзені-лютым у Кітаі было створана 2915 прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу - на 3 % менш, чым за першыя два месяцы мінулага года. Аб'ём фактычна асвоеных замежных інвестыцый дасягнуў 17,484 млрд. дол. ЗША са зніжэннем на 1,35 %. У прыватнасці, у лютым было заснавана 1032 прадпрыемствы з удзелам замежнага капітала (зніжэнне на 35,62 %).
Паводле статыстычных дадзеных, за першыя два месяцы гэтага года назіраўся некаторы рост прыцягнутых у галіны паслуг Кітая замежных інвестыцый, аб'ём якіх склаў 8,449 млрд. дол. з прыростам на 5,49 % або 48,32 % ад агульнага аб'ёму прыцягнутых у краіну замежных інвестыцый.
Мяркуючы па крыніцах прыцягнутых інвестыцый, быў адзначаны хуткі рост капіталу, які паступіў у Кітай з краін ЕС. У студзені-лютым агульная сума капіталаўкладанняў 27 краін ЕС у Кітай дасягнула 1,214 млрд. дол, павялічыўшыся на 34,01 % у параўнанні з тым жа перыядам 2012 года.
З пачатку мінулага года назіраліся нязначныя ваганні пры прыцягненні ў Кітай замежных інвестыцый, але ў цэлым захоўваецца тэндэнцыя стабільнага развіцця сітуацыі ў гэтай галіне, адзначыў афіцыйны прадстаўнік Мінкамерцыі КНР Шэнь Даньян.
У гэтым годзе верагоднасць рэзкіх ваганняў у галіне прыцягнення замежных інвестыцый у краіне будзе невялікая, агульная сітуацыя застаецца стабільнай, прагназаваў Шэнь Даньян, мяркуючы, што нязначны рост прыцягнутых ў Кітай у лютым інвестыцый у некаторай ступені кажа аб канкурэнтаздольнасці кітайскай эканомікі і прызнанні інвестыцыйнага клімату і перспектыў развіцця Кітая з боку міжнародных інвестараў. -0 -