Памочнік кіраўніка МЗС КНР Ма Чжаасюй аб удзеле старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў 5-й сустрэчы кіраўнікоў краін БРІКС
  2013-03-21 10:12:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Памочнік міністра замежных спраў КНР Ма Чжаасюй на брыфінгу праінфармаваў прадстаўнікоў кітайскіх і замежных СМІ аб парадку і важным значэнні ўдзелу старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў 5-й сустрэчы кіраўнікоў краін БРІКС.

Ма Чжаасюй адзначыў, што 5-я сустрэча кіраўнікоў краін БРІКС адбудзецца 26-27 сакавіка ў паўднёваафрыканскім Дурбане, яе тэма: "Краіны БРІКС і Афрыка: партнёрства, накіраванае на развіццё, інтэграцыю і індустрыялізацыю". На яе пляцоўцы старшыня Сі Цзіньпін будзе абменьвацца думкамі з кіраўнікамі краін БРІКС па ўмацаванні партнёрства ў рамках арганізацыі, паглыблення супрацоўніцтва паміж краінамі-партнёрамі і афрыканскімі краінамі, а таксама па іншых міжнародных і рэгіянальных пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Пасля заканчэння саміту будзе апублікавана Дурбанская дэкларацыя. Падчас саміту старшыня Сі Цзіньпін будзе прысутнічаць на перамовах кіраўнікоў краін БРІКС, абмеркаваннях, сняданку, які наладжаны ў гонар прадстаўнікоў дзелавых колаў, і сустрэнецца з кіраўнікамі краін БРІКС і афрыканскіх дзяржаў.

Ма Чжаасюй адзначыў, што маючая адбыцца сустрэча пройдзе ва ўмовах, калі ў міжнароднай абстаноўцы па-ранейшаму адбываюцца глыбокія і складаныя перамены, а аднаўленне сусветнай эканомікі сутыкаецца з многімі фактарамі нявызначанасці, роля краін БРІКС ў міжнародных справах ўмацоўваецца. Кітай, як прыхільнік і ўдзельнік супрацоўніцтва з краінамі БРІКС, нязменна праводзіць з імі актыўнае і канструктыўнае ўзаемадзеянне.

"Мы спадзяёмся, што на гэтай сустрэчы будзе перададзена інфармацыя пра салідарнасць, супрацоўніцтва і ўзаемны выйгрыш краін БРІКС і будуць дасягнуты вынікі", - сказаў Ма Чжаасюй. Ён растлумачыў, што ў сувязі з гэтым трэба, па-першае, умацоўваць каардынацыю і супрацоўніцтва ў такіх галінах, як міжнародная палітыка, эканоміка, фінансы, гандаль і развіццё, па-другое, умацоўваць дыялог і супрацоўніцтва ў розных галінах, асвойваць патэнцыял прагматычнага супрацоўніцтва і развіваць яго праграму, па-трэцяе, умацоўваць дыялог і супрацоўніцтва паміж краінамі БРІКС і Афрыкай у мэтах садзейнічання іх развіццю і павышэння прадстаўніцтва і галасоў гэтых дзяржаў у міжнародных справах. - 0 -

--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040