Сірыя патрабуе ад ААН правесці расследаванне па факце магчымага ўжывання сірыйскай апазіцыяй хімічнай зброі
  2013-03-21 16:07:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пастаянны прадстаўнік Сірыі пры ААН Башар Джаафары заявіў у сераду ў штаб-кватэры арганізацыі пра тое, што сірыйскі ўрад звярнуўся да міжнароднай супольнасці з патрабаваннем правесці расследаванне па факце магчымага ўжывання сірыйскай апазіцыяй у рамках унутраных канфліктаў хімічнай зброі .

Б. Джаафары паведаміў журналістам пра тое, што ад імя ўрада сваёй краіны ў адрас генсакратара ААН Пан Гі Муна ім была накіравана заява аб фарміраванні незалежнай нейтральнай асобай групы, якая зоймецца расследаваннем гэтага пытання, што датычыцца магчымага ўжывання баевікамі апазіцыі на тэрыторыі раёна Хан аль-Асала правінцыі Алепа хімічнай зброі. Паводле слоў пастаяннага прадстаўніка, падобны крок быў зроблены з тым, каб прадэманстраваць міжнароднай супольнасці і грамадскасці сумленнасць і добры настрой сірыйскага ўрада.

Прадстаўнік падкрэсліў, што Сірыя з'яўляецца адной з краін, што падпісалі большасць міжнародных канвенцый, якія забараняюць прымяненне зброі масавага паражэння. Нават калі сірыйскі ўрад і валодае хімічнай зброяй, ён ніколі не скарыстае яе на практыцы супраць уласнага народа.

Дыпламат таксама дадаў, што яшчэ 8 снежня мінулага года ўрад Сірыі накіраваў у адрас Генеральнага сакратара і чарговага старшыні СБ ААН пасланне з папярэджаннем аб існаванні верагоднасці ўжывання тэрарыстычнымі арганізацыямі на тэрыторыі Сірыі хімічнай зброі, таксама заявіўшы пра тое, што з мэтай увядзення Савета Бяспекі ў зман тэрарысты могуць распачаць спробу абвінаваціць ўлады краіны ў яе выкарыстанні.

Як паведаміў 19 сакавіка афіцыйны тэлеканал Сірыі, на тэрыторыі правінцыі Алепа баевікі апазіцыйных узброеных фарміраванняў ўжылі рэактыўныя снарады з боегалоўкамі, якія змяшчаюць хімічныя рэчывы. У выніку гэтага па меншай 15 чалавек загінулі, яшчэ некалькі дзясяткаў атрымалі раненні. Пры гэтым апазіцыя адмаўляе факт прымянення хімічнай зброі, абвінавачваючы, у сваю чаргу, у яе выкарыстанні ўрадавыя войскі. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040