Урад ФРГ вітае дасягненне новага пагаднення аб аказанні Кіпру фінансавай дапамогі
  2013-03-26 11:20:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нямецкі ўрад вітае дасягнутае новае пагадненне аб прадастаўленні Кіпру фінансавай дапамогі, якое, на думку Берліна, адказвае інтарэсам як Кіпра, так і ўсёй еўразоны. Аб гэтым заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфан Зайберт.

Ш.Зайберт паведаміў, што Ангела Меркель і ўсе члены федэральнага ўрада Германіі рады дасягненню новага пагаднення. Ён таксама спаслаўся на словы А.Меркель, якая прызнала новае пагадненне выканальным і правільным.

У адпаведнасці з пагадненнем, дасягнутым раніцай на экстранай нарадзе міністраў фінансаў еўразоны ў Брусэлі, рахункі ў кіпрскіх банках, на якіх ляжыць менш за 100 тыс. еўра, будуць знаходзіцца пад поўнай абаронай заканадаўства ЕС, у той час як частка сродкаў на дэпазітах звыш 100 тыс. еўра будзе падвергнута спісанню. Маштабы гэтых мер вызначаць у бліжэйшыя некалькі тыдняў.

Ш.Зайберт адзначыў, што Кіпр мае патрэбу ў "больш кампактным, больш здаровым і больш устойлівым з пункту гледжання кіравання банкаўскім сектары". Меры па рэарганізацыі банкаў могуць прывесці да пэўных складанасцяў, але гэта пойдзе толькі на карысць аднаўленню эканомікі дзяржавы. - Р - 

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040