Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын у ноч 29 сакавіка загадаў прывесці ракетныя войскі КНДР у стан гатоўнасці да магчымага ўдару па кантынентальнай частцы ЗША і амерыканскіх ваенных базах у Паўднёвай Карэі і ў Ціхім акіяне. Пра гэта паведаміла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі.
Паводле звестак, напружанне Пхеньяна звязана з сумеснымі вучэннямі амерыканскіх і паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў.
На думку Кім Чэн Ына, варожыя дзеянні ЗША ў дачыненні да КНДР больш не носяць характар звычайнай пагрозы. Гэтыя дзеянні дэманструюць варожую пазіцыю ў дачыненні да КНДР, таму павінны разглядацца як ультыматум. У адказ на гэтыя дзеянні паўночнакарэйскія ўзброеныя сілы гатовы нанесці ядзерныя ўдары па ЗША. - Р -