КНДР вырашыла "адначасова весці эканамічнае будаўніцтва і нарошчваць патэнцыял ядзерных узбраенняў"
  2013-04-01 10:23:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пхеньяне сёння адбыўся пленум ЦК ППК, на якім было вырашана "праводзіць курс на адначасовае эканамічнае будаўніцтва і нарошчванне патэнцыялу ядзерных узбраенняў".

Згодна з апублікаваным інфармацыйным паведамленнем, вярхоўны лідар КНДР Кім Чэн Ын адзначыў на пленуме, што ва ўмовах існуючай ядзернай пагрозы ад ЗША "КНДР не можа адмовіцца ад нарошчвання патэнцыялу ядзерных узбраенняў у колькасным і якасным аспектах".

Пленум заявіў, што КНДР будзе развіваць самастойную ядзерную прамысловасць, развіваць стварэнне рэактараў на лёгкай вадзе, каб ліквідаваць напружанасць з электразабеспячэннем. КНДР таксама паскорыць развіццё касмічнай навукі і тэхнікі, будзе распрацоўваць і запускаць больш спадарожнікаў, уключаючы спадарожнікі сувязі. КНДР таксама будзе ў адпаведнасці з фактычнымі патрэбнасцямі ажыццяўляць карэннае паляпшэнне кіраўніцтва эканомікай, удасканальваць метады эканамічнага кіравання. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040