У апублікаванай міністрам замежных спраў Францыі Ларанам Фабіюсам заяве вітаецца прызначэнне пераходным урадам Малі старшыні Камітэта па дыялогу і прымірэнні. Па словах міністра, гэта - "важны этап" на шляху да палітычнага прымірэння.
Л. Фабіюс паведаміў, што 5 красавіка нанясе візіт у Малі, сустрэнецца з галоўнымі палітычнымі дзеячамі пераходнага ўрада гэтай краіны.
Часовы прэзідэнт Малі Дыянкунда Траорэ 30 сакавіка прызначыў старшыню і намесніка старшыні Камітэта па дыялогу і прымірэнні.
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд на днях у інтэрв'ю тэлеканалу "Франс-2" паведаміў, што ў канцы красавіка гэтага года Францыя пачне вывад войскаў з Малі. Да ліпеня ў краіне застанецца 2 тыс. французскіх вайскоўцаў, а да канца гэтага года іх колькасць зменшыцца да 1 тыс. чалавек. - 0 -
-0 -