Як паведаміла ў аўторак ЦТАК на сваім вэб-сайце, КНДР адновіць працу ядзернага рэактара магутнасцю 5 МВт у Цэнтры ядзерных даследаванняў у Ёнбене на поўначы краіны, які быў спынены паводле дамоўленасцяў, дасягнутых на шасцібаковых перамовах у кастрычніку 2007 года. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення КНДР па атамнай энергетыцы. - 0 -