67-я сесія ГА ААН ухваліла міжнародны дагавор, які рэгламентуе гандаль зброяй.
Падчас галасавання Іран, КНДР і Сірыя прагаласавалі супраць, Кітай, Расія, Індыя і шэраг іншых краін устрымаліся. Ухвалены дагавор будзе адкрыты для падпісання 3 чэрвеня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Для ўступлення ў сілу неабходна, каб яго падпісалі і ратыфікавалі па меншай меры 50 дзяржаў. Па заканчэнні 90 дзён пасля падпісання і ратыфікацыі 50-ай дзяржавай дагавор афіцыйна ўступіць у сілу. - 0 -