Пасля абвяшчэння 2013 года Годам кітайскага турызму ў Расіі і завяршэння дзяржаўнага візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Расію ўсё больш кітайцаў праяўляюць цікавасць да свайго суседа. Дакументальны фільм "Добры дзень, Расія", паказаны летась на некалькіх кітайскіх тэлеканалах з мэтай пазнаёміць аўдыторыю КНР з турыстычнымі магчымасцямі паўночнага суседа, зноў выклікаў вялікі рэзананс.
Як паведамілі кітайскія СМІ, у апошнія дні шматлікія інтэрнэт-карыстальнікі спрабавалі знайсці гэты дакументальны фільм у сетцы. Ідучы насустрач пажаданням кітайскіх гледачоў, кітайскі спадарожнікавы тэлеканал "Travel TV", які з'яўляецца адным з самых папулярных тэлеканалаў КНР, плануе сёлета зноў прадэманстраваць гэты фільм.
Як стала вядома, лагічным працягам праекта "Добры дзень, Расія" стане праект "Добры дзень, Кітай", які стартуе ў 2013 годзе ў рамках Года кітайскай турызму ў РФ. Летам бягучага года вядучыя расійскія СМІ запусцяць у эфір 100 відэаролікаў аб турыстычных магчымасцях Кітая.
"Расія – трэцяя па велічыні краіна-крыніца турыстаў у Кітаі, а Кітай – другая па велічыні краіна-крыніцай турыстаў у Расіі. За мінулыя 10 гадоў абмен турыстамі паміж дзвюма краінамі штогод рос у сярэднім на 9,6%", – падкрэсліў кіраўнік Дзяржаўнага ўпраўлення па справах турызму КНР Шаа Цівэй. - Р -