Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся са старшынёй 67-й Генеральнай асамблеі ААН, дырэктарам-распарадчыкам МВФ і сустаршынёй Фонду Біла і Мелінды Гейтс
  2013-04-09 09:27:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

8 красавіка ў Бааа ў прав. Хайнань старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся са старшынёй 67-й Генеральнай асамблеі ААН Вукам Ярэмічам, дырэктарам-распарадчыкам міжнароднага валютнага фонду (МВФ) Крысцін Лагард і сустаршынёй Фонду Біла і Мелінды Гейтс - Білам Гейтсам.

Падчас сустрэчы з Вукам Ярэмічам Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай з'яўляецца адной з магутных сіл у абароне міру ва ўсім свеце і садзейнічанні прагрэсу чалавецтва. Кітай падтрымлівае праграмы ААН па аказанні дапамогі краінам, якія развіваюцца, працу механізму па ўдасканаленні глабальнага эканамічнага кіравання і павелічэнне прадстаўнічасці краін з рынкам, што фарміруецца і краін, якія развіваюцца, у міжнародных арганізацыях.

Падчас сустрэчы з дырэктарам МВФ Крысцін Лагард Сі Цзіньпін адзначыў, што глабальная эканоміка перажывае глыбокія перамены і нявызначанасць у развіцці. Кітайскі бок лічыць, што, па-першае, краіны свету павінны ўмацаваць макрарэгуляванне эканомікі і прыкласці намаганні да захавання эканамічнага росту і стабільнасці, а таксама працаваць над пашырэннем працаўладкавання. Увесь свет павінен звярнуць прыярытэтную ўвагу на вырашэнне праблемы беднасці ў краінах, якія развіваюцца, і ажыццяўленне іх паступальнага развіцця. У распрацоўцы эканамічных курсаў краіны свету павінны дасягнуць балансу паміж нацыянальным і глабальным развіццём. Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што краіны, якія лічацца новымі рынкамі, якія развіваюцца, будуць мець вялікую прадстаўнічасць у МВФ.

Крысцін Лагард, у сваю чаргу, адзначыла, што МВФ гатовы ўмацоўваць супрацоўніцтва з Кітаем. Яна адзначыла, што перспектывы адраджэння сусветнай эканомікі не выклікаюць аптымізму.

Падчас сустрэчы з Білам Гейтсам, Сі Цзіньпін высока ацаніў супрацоўніцтва Фонду Біла і Мелінды Гейтс з адпаведнымі ведамствамі Кітая ў сферы прафілактыкі і кантролю за распаўсюджваннем СНІДу і туберкулёзу, барацьбы з курэннем, распрацоўкі і вытворчасці медыкаментаў і інш. Старшыня КНР адзначыў, што кітайскі бок мае намер паглыбляць супрацоўніцтва з Фондам, каб прыкладаць сумесныя намаганні для ўмацавання здароўя чалавецтва і выкаранення галечы, што будзе несці рэальныя выгады народам ўсіх краін.

Біл Гейтс заявіў, што адзін з першых візітаў пасля ўступлення на пасаду старшыні КНР Сі Цзіньпін нанёс ў Афрыку, гэта кажа аб намерах Кітая дапамагаць краінам Афрыкі ў іх развіцці. Высока ацэньваючы гэту дапамогу, Біл Гейтс выказаў упэўненасць, што Кітай зможа весці далейшае развіццё на аснове інавацыі. Фонд Гейтса надае вялікую ўвагу Кітаю і спадзяецца на ўмацаванне супрацоўніцтва з ім. Разам з тым, абодва бакі павінны выяўляць свае перавагі, каб разгарнуць супрацоўніцтва для аказання дапамогі іншым краінам у развіцці сельскай гаспадаркі, ліквідацыі беднасці і прафілактыцы захворванняў.

-0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040