ААН заклікае міжнародную супольнасць аказаць сірыйскім бежанцам дадатковую дапамогу
  2013-04-10 16:39:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спецыяльны каардынатар ААН у Ліване Дэрэк Пламблі звярнуўся да міжнароднай супольнасці з заклікам аказаць дадатковую падтрымку ліванскаму ўраду ў размяшчэнні на тэрыторыі краіны сірыйскіх бежанцаў.

Як паведамілі ліванскія СМІ, падчас цырымоніі адкрыцця пункта УВКБ па рэгістрацыі сірыйскіх бежанцаў Д.Пламблі паведаміў, што арганізацыя дае высокую ацэнку рашэнню ведамстваў ліванскай урадавай адміністрацыі, якія працягваюць трымаць мяжу сваёй краіны адкрытай, прымаць у сябе на тэрыторыі сірыйскіх бежанцаў і ажыццяўляць гуманітарную місію.

Д.Пламблі адзначыў, што колькасць сірыйскіх бежанцаў расце з кожным днём. Пры гэтым колькасць гуманітарных грузаў вельмі абмежавана. Ліван дзейнічае аптымальным чынам, дапамагаючы сірыйскім бежанцам. Тым не менш, масавы прыток сірыйскага насельніцтва абцяжарвае Ліван.

Згодна з прагнозам Д.Пламблі, за красавік колькасць сірыйскіх бежанцаў у Ліване павялічыцца на 80 тыс. чалавек. Гэта азначае, што міжнародная супольнасць павінна надаць гэтай праблеме яшчэ большую ўвагу, прадаставіўшы бежанцам неабходныя асноўныя гарантыі. Апрача таго, ААН ужо ў поўнай меры ўсвядоміла той факт, што масавы прыток на тэрыторыю Лівана сірыйскіх бежанцаў прынясе ў гэту краіну праблемы сацыяльнага, гуманітарнага і праваахоўнага характару. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040