Размешчаны 171 тыс. пацярпелых ад землетрасення
  2013-04-22 09:41:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас прэс-канферэнцыі адміністрацыі правінцыі Сычуань / Паўднёва-Заходні Кітай / кар. Сіньхуа стала вядома, што да 14:00 21 красавіка на тэрыторыі 69 паветаў у Яане, Чэнду, Мэйшане і іншых 10 гарадах / акругах / з нармальнай каляіны выбіта жыццё больш за 1,5 млн. чалавек, 186 чалавек загінулі. У цяперашні час урад размясціў у агульнай колькасці 171 тыс. пацярпелых.

Член ПК Камітэта КПК правінцыі Сычуань, пастаянны намеснік кіраўніка адміністрацыі правінцыі Чжун Мянь паведаміў, што эпіцэнтр землетрасення і параўнальна сур'ёзна пацярпелыя раёны размешчаны ў гарах, землятрасенне выклікала вялікую колькасць апоўзняў, горных абвалаў, прывяло да сур'ёзных пашкоджанняў дарог, мастоў, аб'ектаў электразабеспячэння, сувязі , водазабеспячэння і іншых інфраструктурных аб'ектаў, у вельмі многіх раёнах перапынены транспартныя камунікацыі і сувязь.

Паводле статыстыкі, на тэрыторыі правінцыі Сычуань атрымалі пашкоджанні 2986 кіламетраў дарог, 327 мастоў, 24 трансфарматарныя станцыі, 224 ЛЭП, сувязь перарвана ў 16 валасцях і мястэчках, абрынуліся 26411 дамоў у гарадах і ў вёсках, пашкоджаны 214 вадасховішчаў.

Паводле паведамлення, на дадзены момант у раён бедства прыбыло 25704 чалавекі з розных выратавальных ведамстваў. У раён бедства дастаўлены 12754 намёты, 34155 ватных коўдраў, 12754 раскладушак, 12754 тоны прадуктаў харчавання і пітной вады. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040