11. Травень 2025
Лі Кэцян прыбыў у бальніцу "Хуасі" у г. Чэнду наведаць параненых пры землетрасенні
  2013-04-22 09:41:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

21 красавіка Член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян прыбыў у бальніцу "Хуасі" пры Сычуаньскім універсітэце, размешчаную ў г. Чэнду - адміністрацыйным цэнтры прав. Сычуань / Паўднёва-Заходні Кітай /, і наведаў параненых падчас землятрасення ў павеце Лушань гэтай правінцыі.

Перадаўшы прывітанне медработнікам ад ЦК КПК і Дзяржсавета КНР, Лі Кэцян азнаёміўся з працай па выратаванні параненых, правёў гутарку з пацярпелымі і выказаў ім словы падтрымкі.

На шляху ў бальніцу Лі Кэцян заслухаў справаздачу аб рабоце па ліквідацыі наступстваў землетрасення.

Нагадаем, што Лі Кэцян ў суботу ў другой палове дня спецыяльным самалётам прыбыў з Пекіна ў аэрапорт Цюнлай прав.Сычуань. Падчас палёту Лі Кэцян правёў экстраную нараду, прысвечаную ліквідацыі наступстваў землетрасення. Удзень ён прыбыў у павет Лушань для кіраўніцтва работамі па барацьбе з наступствамі землетрасення, у другой палове дня вярнуўся ў Пекін. -0 -

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040