У зону, пацярпелую ад землетрасення, накіроўваюцца гуманітарныя грузы
  2013-04-22 10:35:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першая партыя гуманітарных грузаў Міністэрства грамадзянскай адміністрацыі КНР хутка паступіць у раёны, пацярпелыя землетрасення магнітудай 7 у правінцыі Сычуань. Сярод гэтых грузаў – 30 тыс. палатак, 50 тыс. ватных коўдраў і 10 тыс. паходных ложкаў.

Правінцыйныя ведамствы грамадзянскай адміністрацыі Сычуані таксама адправілі 10 тыс. палатак у зону землетрасення.

"Адной палаткі дастаткова для сям'і з трох чалавек, а 60 тыс. палатак будзе ў цэлым дастаткова, каб даць прытулак усім пацярпелым жыхарам двух паветаў", – адзначыў прадстаўнік МГА Лі Баацзюнь.

Міністэрства таксама выдасць кампенсацыі жыхарам раёнаў, пацярпелых ад землетрасення, а таксама членам сем'яў загінуўшых, паведаміў ён. Апрача гэтага, міністэрства разглядае планы далейшай рэканструкцыі пацярпелых раёнаў, адзначыў Лі Баацзюнь. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040