Адміністрацыя Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Аамэнь прыняла сёння рашэнне выдзеліць 100 млн. патак (1 долар – 7,99 патак) пацярпелым ад землетрасення ў правінцыі Сычуань.
Кіраўнік раённай адміністрацыі Цуй Шыань яшчэ 20 красавіка, калі ў павеце Лушань адбылося магутнае землетрасенне магнітудай 7, накіраваў кіраўніцтву Сычуані тэлеграму з выказваннем маральнай падтрымкі.
Цуй Шыань заявіў пра гатоўнасць аказваць разнастайнае садзейнічанне ў барацьбе з наступствамі стыхіі. Таксама кіраўнік адміністрацыі заклікаў жыхароў Аамэня і арганізацыі прыняць актыўны ўдзел у работах у гэтым напрамку.
Таксама ў сувязі з тым, што землетрасенне прывяло да сур'ёзных чалавечых ахвяр і разбурэнняў, кіраўнік адміністрацыі САР Сянган Лян Чжэньін сёння паведаміў, што ўрад САР ужо прапанаваў фінансавай камісіі Заканадаўчага савета САР выдзеліць 100 млн. сянганскіх долараў у Сянганскі фонд па аказанні дапамогі ў ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў у мэтах прадастаўлення дапамогі правінцыі Сычуань. Старшыня камісіі пагадзіўся як мага хутчэй правесці экстранае пасяджэнне, на якім будзе разгледжана і прынята заяўка ўрада САР на аказанне дапамогі пацярпелым ад землетрасення раёнам правінцыі Сычуань. - Р -