У Кітаі пацверджаны ў агульнай складанасці 104 выпадкі заражэння чалавека вірусам птушынага грыпу H7N9, уключаючы 21 лятальны зыход. 13 чалавек ачунялі і выпісаны з бальніц. Пра гэта паведамілі ў Дзяржкамітэце па справах аховы здароўя і планавага дзетанараджэння КНР.
З 16:00 нядзелі па 16:00 панядзелка ў краіне зафіксаваны 2 новыя выпадкі заражэння чалавека вірусам птушынага грыпу H7N9, усе яны зарэгістраваны ў правінцыі Чжэцзян.
Выпадкаў перадачы віруса ад чалавека чалавеку не адзначана. - Р -