Кітайскія навукоўцы часткова вызначылі паходжанне віруса птушынага грыпу H7N9
  2013-04-24 15:00:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія навукоўцы пасля праведзеных даследаванняў прыйшлі да высновы, што ў заражаных вірусам H7N9 людзей і жывой свойскай птушкі структура генаў віруса мае падобную паслядоўнасць. Пра гэта паведамілі ў Акадэміі сельскагаспадарчых навук Кітая.

Вынікі даследавання, праведзенага Харбінскім ветэрынарным навукова-даследчым інстытутам, паказалі, што вірус H7N9 – гэта спалучэнне генаў некалькіх вірусаў.

Устаноўлена, што шэсць генаў новага віруса цалкам супадаюць са штамам віруса H9N2, разам з тым паходжанне іншых двух кампанентаў – гемаглюцініна і нейрамінідазы яшчэ не высветлена.

Даследаванні праводзіліся групай навукоўцаў пад кіраўніцтвам Чэнь Хуалань і Лі Чэнцзюня. Для тэстаў на рынках і птушкафермах Шанхая і правінцыі Аньхой сабрана 970 пробаў. Сярод узораў, узятых на рынках, 20 мелі вірус птушынага грыпу, тады як усе пробы з птушкаферм далі адмоўны вынік на наяўнасць віруса.

Між тым, для канчатковага вызначэння паходжання віруса H7N9 і спосабаў яго распаўсюджвання неабходна правесці дадатковыя даследаванні, падкрэсліла Чэнь Хуалань.

Даныя аб даследаванні віруса H7N9 апублікаваны ў англамоўнай версіі апошняга нумару Кітайскага навуковага бюлетэня, які выпускаецца Акадэміяй навук Кітая і Дзяржаўным фондам прыродазнаўчых навук Кітая. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040