Па стане на 8:00 сённяшняга дня электразабеспячэнне ў пацярпелых ад землетрасення раёнах правінцыі Сычуань адноўлена на 96,2%.
Пра гэта паведамляецца ў штодзённай зводцы па ліквідацыі наступстваў землетрасення, апублікаванай Дзяржаўным упраўленнем па справах энергетыкі Кітая.
За выключэннем 2 аўтазаправачных станцый, пашкоджаных пры землетрасенні, усе астатнія аналагічныя станцыі ў раёнах бедства ўжо аднавілі сваю работу. Нафтагазаправоды, якія праходзяць праз горад Яань, зараз дзейнічаюць у звычайным рэжыме.
У зводцы таксама паведамляецца, што плаціны ў вадасховішчах мясцовых ГЭС не былі сур'ёзна разбураны і працуюць на нізкім узроўні вады ў звычайным рэжыме. - Р -