3-ці Пекінскі міжнародны кінафестываль завяршыўся перамогай кітайскіх кінематаграфістаў
  2013-04-24 17:36:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Стужка «Узгадваючы 1942» кітайскага рэжысёра Фэн Сяагана была названа лепшай на думку міжнароднага журы першага конкурсу фестывалю.

Уручаць галоўную ўзнагароду на сцэну выйшаў старшыня журы Мікіта Міхалкоў.


Фільм, зроблены як вялікая эпічная гісторыя, сапраўды вяртае да падзей 1942 года ў кітайскай правінцыі Хэнань, дзе мільёны людзей перажывалі цяжкія часы. Вайна з Японіяй набліжалася да сваёй кульмінацыі. 1942-і стаў годам катастрофы і бедстваў для мільёнаў кітайцаў, яны пакутвалі, не маючы жылля і будучы ігнараванымі. Стужка кранула журы, якое практычна аднагалосна прыняло рашэнне, прынамсі так прызнаўся ў інтэрв'ю Мікіта Міхалкоў.


Карціна з Арменіі «Калі б усе...» рэжысёра Наталлі Беляускенэ была названа самай першай у ліку ўзнагарод, што ўручаліся на ўрачыстай цырымоніі закрыцця. Мастацкі кіраўнік Міжнароднага кінафестывалю ў Таронта Кэмеран Бэйлі ўручыў статуэтку «Храм неба» аўтару фільма.


Стужка «Калі б усе...» распавядае ў вельмі дасціпнай форме пра тое, які глыбокі след пакінула вайна ў Карабаху паміж армянамі і азербайджанцамі. Светлы фільм сцвярждае ідэю міру і дабрыні, спагады і радасці. Невыпадкова таксама, што прэміі за лепшую ролю другога плана ўдастоіўся на фестывалі армянскі акцёр Вахак Сіманян, які працуе клоўнам і які, на думку рэжысёра мае «нікулінскія вочы».


Нагадаю, што ў першым конкурсе 3-га Пекінскага міжнароднага фестывалю бралі ўдзел 15 карцін 2012 года з 11 краін.

Вольга Гальпяровіч, Беларуская служба МРК

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040