СБ ААН прыняў рашэнне аб разгортванні ў Малі міратворчых сіл
  2013-04-26 16:47:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Савет Бяспекі ААН 25 красавіка прыняў рэзалюцыю, якая прадугледжвае размяшчэнне ў Малі Міжнародных стабілізацыйных сілаў, у склад якіх 1 ліпеня ўвойдуць вайскоўцы разгорнутай раней у гэтай краіне Афрыканскай міжнароднай місіі па падтрымцы Малі / АФІСМА /.

Міжнародныя стабілізацыйныя сілы з тэрмінам мандата на 12 месяцаў будуць складацца з 11,2 тыс. вайскоўцаў і 1440 паліцэйскіх. СБ ААН заклікаў краіны-члены ААН накіроўваць добра падрыхтаваныя падраздзяленні і паліцэйскіх у Малі для ўзмацнення магчымасцяў Міжнародных стабілізацыйных сілаў у выкананні сваіх абавязкаў.

20 снежня мінулага года СБ ААН прыняў рэзалюцыю аб дыслакацыі ў Малі АФІСМА, якая складаецца з 3,3 тыс. чалавек. Тэрмін яе мандата - адзін год. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040