Члены Прэзідыума УК НПКСК падчас пасяджэння 26 красавіка ўшанавалі маўчаннем памяць ахвяраў магутнага землетрасення, што адбылося 20 красавіка ў правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай). На пасяджэнні старшыні і намеснікаў старшыні УК НПКСК 12-га склікання яго старшыня Юй Чжэншэн прапанаваў ушанаваць памяць ахвяр землетрасення і салдат, якія загінулі падчас выратавальных работ.
Землетрасенне магнітудай 7,0 адбылося 20 красавіка ў павеце Лушань правінцыі Сычуань. У выніку, на дадзены момант загінулі 196 чалавек, 21 прапаў без вестак.
Выказаўшы спачуванні пацярпеўшым і падзяку ўсім ратавальнікам і ліквідатарам яго наступстваў, Юй Чжэншэн заклікаў палітычныя кансультацыйныя арганізацыі ўсіх узроўняў рабіць уклад у работу па ліквідацыі наступстваў землетрасення пад кіраўніцтвам мясцовых камітэтаў КПК і адміністрацый.
Удзельнікі пасяджэння заслухалі даклад па падрыхтоўцы да пасяджэння аб павольным прасоўванні ўрбанізацыі.
Старшынстваваў на пасяджэнні Юй Чжэншэн, які заклікаў членаў палітычных кансультатыўных органаў праводзіць інспекцыі і прыносіць ідэі для палітычнай работы. - 0 -