З 16:00 24 красавіка па 16:00 1 траўня ў кантынентальнай частцы Кітая зафіксаваны 19 новых выпадкаў заражэння чалавека вірусам птушынага грыпу H7N9. Па стане на дадзены момант ва ўнутраных раёнах краіны пацверджаны ў агульнай колькасці 127 выпадкаў заражэння чалавека вірусам птушынага грыпу H7N9, у тым ліку 26 смяротных зыходаў. 26 чалавек ачунялі і выпісаны з бальніц. Пра гэта паведамілі ў Дзяржкамітэце па справах аховы здароўя і планавага дзетанараджэння КНР.
Сярод новых выпадкаў заражэння чалавека вірусам птушынага грыпу H7N9 тры - у правінцыі Цзянсу, чатыры - у правінцыі Чжэцзян, тры - у правінцыі Фуцзянь, пяць - у правінцыі Цзянсу, адзін - у правінцыі Шаньдун, адзін - у правінцыі Хэнань , два - у правінцыі Хунань.
На гэты час у Пекіне зафіксаваны 1 выпадак заражэння вірусам H7N9, у Шанхаі - 33 выпадкі, у правінцыі Цзянсу - 27, у правінцыі Чжэцзян - 46, у правінцыі Аньхой - 4, у правінцыі Фуцзянь - 3, у правінцыі Цзянсу - 5, у правінцыі Шаньдун - 2, у правінцыі Хэнань - 4, у правінцыі Хунань - 2. Ад віруса ў Шанхаі памерла 13 чалавек, у прав. Цзянсу - 6, у прав. Аньхой - 1. - 0 -