МЗС Сірыі: авіяўдары Ізраіля па Сірыі – доказ узаемадзеяння Ізраіля з тэрарыстычнымі арганізацыямі
  2013-05-06 10:45:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

МЗС Сірыі асудзіла паветраныя ўдары, учыненыя Ізраілем па пазіцыях сірыйскай арміі.

У лісце МЗС Сірыі, накіраваным у ААН, адзначаецца, што адкрытая агрэсія Ізраіля ў дачыненні да ваенных аб'ектаў Сірыі – сведчанне таго, што ізраільскі бок узаемадзейнічае з тэрарыстычнымі групіроўкамі, у тым ліку і з "Брыгадай Аль-Асыфа".

МЗС Сірыі заявіла, што Ізраіль нанёс авіяўдары па трох сірыйскіх ваенных аб'ектах, якія прывялі да чалавечых ахвяр сярод мірнага насельніцтва і нанеслі значныя разбурэнні; авіяўдары пагражалі і размешчаным вакол жылым кварталам. Такія варожыя дзеянні Ізраіля не што іншае, як абвастрэнне напружанасці ў рэгіёне, якое можа прывесці да рэгіянальнай вайны.

Ізраіль пакуль не зрабіў ніякіх заяў з гэтай нагоды. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040