Пекінскі фестываль цюльпанаў у міжнароднай «Кветкавай гавані» ў раёне Шуньі
  2013-05-06 16:09:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4-я выстава цюльпанаў праходзіць зараз у ваколіцах кітайскай сталіцы, у раёне Шуньі. Падчас прагулкі па маляўнічаму парку наведвальнікаў чакае цэлае мора кветак! Вось адкуль назва парку.

У "Кветкавай гавані" растуць 96 сартоў цюльпанаў, суцэльны цюльпанавы дыван складаецца з 4 млн. кветак. Сапсаваць уражанне ад такой карціны не могуць ні 30-градусная спёка, ні нават пахмурнае надвор'е. Ідэю арганізатары запазычылі ў галандцаў, дзе кветкавыя выставы праходзяць з 1949-га года. Для Шуньі гэты фестываль толькі чацвёрты, але так стала, што цюльпаны жыхарам кітайскай сталіцы падабаюцца не менш, чым галандцам.

«Кветкавая гавань» – першы ў Пекіне кветкавы індустрыяльны парк. Тут займаюцца не толькі выставамі і продажамі, але і навуковай работай. - Р -

(фота – Р.Мышкоўскі, Беларуская рэдакцыя МРК)

1 2 3 4 5 6 7 8
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040