Ва ўнутраных раёнах Кітая зафіксаваны два новыя выпадкі заражэння чалавека вірусам птушынага грыпу H7N9. Абодва пацыенты – жыхары правінцыі Фуцзянь (Усходні Кітай).
Па інфармацыі Дзяржкамітэта па справах аховы здароўя і планавага дзетанараджэння КНР, зараз у кантынентальнай частцы краіны пацверджаны 129 выпадкаў заражэння чалавека птушыным грыпам H7N9, у тым ліку 31 смяротны зыход, 42 чалавекі ачунялі і выпісаны з бальніц. Выпадкі захворвання на птушыны грып выяўлены ў 10 правінцыях і гарадах цэнтральнага падпарадкавання.
Як паведаміў Камітэт, вірус птушынага грыпу H7N9 ад чалавека чалавеку не перадаецца. - Р -