Дарадца прэм'ер-міністра Японіі прыбыў у КНДР з візітам
  2013-05-15 10:13:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле паведамлення Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі (ЦТАК), саветнік прэм'ер-міністра Японіі па пытаннях стратэгіі Ісаа Ісідзіма прыбыў у Пхеньян з візітам. Гэта першая афіцыйная асоба з моманту фарміравання ўрада Сіндзі Абэ, якая ажыццяўляе візіт у КНДР.

ЦТАК апублікавала фатаграфіі прылёту Ісаа Ісідзімы ў аэрапорт, але не паведаміла аб графіку і мэце дадзенага візіту.

Ісаа Ісідзіма быў старшым памочнікам былога прэм'ер-міністра Японіі Дзюн'іціра Каідзумі, ён здзяйсняў візіты ў КНДР у 2002 і 2004 гадах.

На думку японскіх СМІ, урад Японіі мае намер выкарыстоўваць гэты візіт, каб адкрыць шляхі да развіцця двухбаковых адносін.

Паміж КНДР і Японіяй няма дыпламатычных адносін. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040