У правінцыі Хайнань / Паўднёвы Кітай / на днях завяршылася першая ўсебаковая інспекцыя горада Саньша, якая ляжа ў аснову распрацоўкі планаў будаўніцтва створанага ў папярэднім годзе горада.
У перыяд з 6-14 мая ўлады прав. Хайнань наведалі астравы, рыфы і марскія акваторыі, якія ўваходзяць у юрысдыкцыю Саньша, і правялі даследаванне мясцовых марскіх рэсурсаў і марскога асяроддзя.
Інспекцыйная група таксама правяла цырымонію па аб'яве аб суверэнітэце паблізу рыфа Цзэнмуаньша - самай паўднёвай часткі кітайскай тэрыторыі.
У чэрвені 2012 Дзяржсавет КНР зацвердзіў рашэнне аб стварэнні адміністрацыйнай адзінкі - горада пад назвай Саньша, які ахоплівае астравы Сіша, Чжунша і Наньша і прылеглыя да іх марскія акваторыі. -0 -