Лі Кэцян заклікае моладзь Кітая і Індыі да ўмацавання дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі
  2013-05-16 10:14:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Моладзь Кітая і Індыі павінна выкарыстоўваць усе магчымасці для арганізацыі кантактаў і супрацоўніцтва і прыкладаць свае намаганні для ўмацавання кітайска-індыйскай дружбы і ўзаемадзеяння. Пра гэта заявіў у сераду прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падчас сустрэчы ў Пекіне з прадстаўнікамі моладзі Кітая і Індыі.

Дэлегацыя Індыі ў складзе 100 чалавек знаходзіцца ў Кітаі з візітам у рамках механізму абменаў дзвюх краін.

Адзначыўшы наяўныя ў Кітаі і Індыі багатыя традыцыі і бліскучыя каштоўнасці старажытнай культуры, кітайскі прэм'ер дадаў, што гарманічнае суіснаванне, узаемная павага важных заклапочанасцяў і належнае ўрэгуляванне рознагалоссяў прыносяць рэальную карысць народам дзвюх краін і служыць вялізным стымулам для развіцця і росквіту Азіі і ўсяго свету.

Лі Кэцян заклікаў моладзь дзвюх краін імкнуцца як мага глыбей зразумець рэальнае стратэгічнае значэнне кітайска-індыйскіх адносін, актыўна ўдзельнічаць у працы па ўмацаванні дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Кітай і Індыя зацвердзілі механізм абменаў у 2005 годзе, і да гэтага моманту ажыццёўлена 7 раўндаў ўзаемных візітаў прадстаўнікоў моладзі дзвюх краін. -0 -

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040