Праблемы пераходнага ўладкавання жыхароў, якія пацярпелі ад землетрасення ў павеце Лушань прав. Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай), а таксама своечасовага пачатку аднаўленчых работ абмяркоўваліся на пасяджэнні Пастаяннага камітэта Дзяржсавета КНР, якое адбылося ў Пекіне пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна.
На пасяджэнні была заслухана справаздача аб сітуацыі з пераходным добраўпарадкаваннем мясцовых жыхароў пасля землетрасення ў павеце Лушань і ацэнкай маштабаў бедстваў.
Было адзначана, што, згодна з устаноўкай ЦК КПК і Дзяржсавета КНР, зацікаўленыя ведамствы прав. Сычуань і Дзяржсавета правялі актыўныя работы па ўладкаванні пацярпелых жыхароў. Да цяперашняга часу было добраўпарадкавана 797 тыс. чалавек. Яны маюць часовую матэрыяльную дапамогу, праводзяцца санітарна-эпідэміялагічныя працы, адноўлены заняткі ў розных школах, паступова аднаўляецца парадак на вытворчасці і ў жыцці. - 0 -