КНДР прымае меры па прафiлактыцы распаўсюджвання птушынага грыпу
  2013-05-21 10:23:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

КНДР спрабуе прадухіліць распаўсюджванне віруса птушынага грыпу H5N1, паведаміла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі / ЦТАК /.

Акадэмія сельскагаспадарчых навук 7 мая паведаміла, што вірус, знойдзены ў качак на качынай ферме Тудан у Пхеньяне, быў занесены пералётнымі птушкамі.

Паводле паведамлення ЦТАК, КНДР апавясціла адпаведныя структуры ААН аб сітуацыі ў краіне, а таксама знішчыла каля 160 тыс. галоў качак на ферме.

Па ўсёй краіне больш за 1,36 тыс. ветэрынарна-эпідэміялагічных рабочых груп займаюцца адсочваннем птушак і міграцыяй дзікіх птушак, паведамляе ЦТАК.

Паводле інфармацыі, ужо прыняты меры па прадастаўленні падрабязнай санітарнай інфармацыі жыхарам, а таксама па ізаляцыі курэй, качак, галубоў і іншых хатніх птушак.

Па ўказанні Дзяржаўнага надзвычайнага антыэпідэміялагічнага камітэта таксама прынятыя меры па прафiлактыцы распаўсюджвання віруса птушынага грыпу H7N9, адзначае ЦТАК.

Газета кіруючай партыі "Надон сінмун" у мінулую суботу паведаміла, што меры па прафiлактыцы распаўсюджвання птушынага грыпу прынятыя на ўсіх адміністрацыйных узроўнях урадаў, і ўлады кожны дзень адсочваюць стан здароўя людзей. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040