Міністр юстыцыі ЗША Эрык Холдэр накіраваў кангрэсменам пасланне, у якім адкрыта прызнаецца факт таго, што з 2009 года ў выніку нанесеных амерыканскімі беспілотнікамі авіяўдараў за мяжой загінулі 4 грамадзяніны ЗША. Падобную адкрытую заяву ўрад ЗША робіць упершыню.
У пасланні міністра, у прыватнасці, паведамляецца, што ў верасні 2011 года ў паветранай прасторы Емена беспілотныя самалёты ЗША нанеслі авіяўдар, аб'ектам якога стаў адзін з лідараў "Аль-Каіды" на Аравійскім паўвостраве амерыканскі грамадзянін Анвар Аль-Аўлякі, а таксама яшчэ адзін амерыканец Самір Хан. Ахвярамі амерыканскіх беспілотнікаў сталі сын Анвара Аль-Аўлякі і іншы амерыканскі грамадзянін – яны загінулі адпаведна ў Емене і ў Пакістане. - Р -