Прэзідэнт Сірыі выказаў гатоўнасць накіраваць свайго прадстаўніка на міжнародную канферэнцыю
  2013-05-31 10:14:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад аб'явіў, што прадстаўнік яго ўрада прыме ўдзел у маючай адбыцца ў Жэневе міжнароднай канферэнцыі.

Гаворачы аб грамадзянскай вайне ў Сірыі, прэзідэнт адзначыў, што сірыйскія войскі дамагліся значных поспехаў у баях з апазіцыяй, суадносіны сіл змянілася на карысць урадавай арміі. Б.Асад таксама папярэдзіў, што калі Ізраіль здзейсніць яшчэ адзін напад на Сірыю, то сірыйскія войскі нанясуць па ім зваротны ўдар стратэгічнага характару.

Гаворачы аб ажыццяўляемых Расіяй пастаўках у Сірыю зенітных ракетных комплексаў С-300, Б.Асад асабліва адзначыў, што гэта ніяк не звязана з вайной у краіне, бо Масква ўсяго толькі захоўвае ўмовы падпісаных раней з Дамаскам ваенных кантрактаў. Ён таксама паведаміў, што ў Сірыю ўжо паступіла першая партыя расійскіх зенітных ракетных комплексаў, іх астатняя частка будзе дастаўлена ў краіну ў бліжэйшы час. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040