Па стане на 07:30 4 чэрвеня да 120 чалавек узрасла колькасць загінуўшых у выніку буйнога пажару, які адбыўся ў панядзелак на птушкафабрыцы ў правінцыі Цзілінь (Паўночна-Усходні Кітай).
Пажар успыхнуў прыкладна ў 6 гадзін раніцы. У той момант у цэху знаходзілася больш за 300 працаўнікоў.
Намеснік старшыні Камітэта па захаванні бяспекі на вытворчасці Дзяржсавета КНР Го Шэнкунь паведаміў аб стварэнні рабочай групы Дзяржсавета па высвятленні абставін і прычын трагедыі, якая здарылася. - Р -