Пажар у аўтобусе ў Сямэні забраў жыцці 47 чалавек і ў папярэдняй версіі носіць крымінальны характар
  2013-06-08 15:27:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

47 чалавек загінулі і яшчэ 34 былі шпіталізаваны ў выніку ўзгарання аўтобуса, якое адбылося вечарам 7 чэрвеня ў горадзе Сямэнь (правінцыя Фуцзянь, Паўднёва-Усходні Кітай). Гэта-- апошнія дадзеныя, прадастаўленыя прэс-службай гарадской адміністрацыі.

У ноч на 8 чэрвеня рабочая група Дзяржсавета КНР у складзе высокапастаўленых прадстаўнікоў і спецыялістаў кампетэнтных органаў, перш за ўсё, Міністэрства грамадскай бяспекі прыбыла ў Сямэнь і прыступіла да расследавання на месцы трагедыі. Ужо праведзеная праца дае падставы меркаваць, што гэта "сур'ёзная крымінальная справа", заявілі следчыя.

Падчас расследавання спецыялісты ўстанавілі, што колы аўтобуса ў нармальным стане, паліўны бак цэлы, а ўзгаранне адбылося ад бензіну, хоць рухавік аўтобуса працуе на дызельным паліве. Адсюль вынікае, адзначаюць эксперты, што пажар быў выкліканы не халатнасцю і носіць крымінальны характар.

У цяперашні час расследаванне абставінаў трагедыі працягваецца. -0 -

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040