Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыбыў сёння на касмадром Цзюцюань / Паўночна-Заходні Кітай / для назірання за стартам пілатуемага карабля "Шэньчжоу-10", які адбудзецца сёння пазней.
Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з экіпажам пілатуемага карабля ў складзе Не Хайшэна, Чжан Сяагуана і Ван Япін (жан.) у Вэньцяньгэ - будынку з апартаментамі для касманаўтаў.
"Ад імя ЦК КПК, Дзяржсавета і Цэнтральнага ваеннага савета, а таксама шматнацыянальнага народа нашай краіны, я прыбыў сюды, каб праводзіць вас", - сказаў Сі Цзіньпін касманаўтам.
"Шэньчжоу-10" - пяты кітайскі пілатуемы касмічны карабель. Яго старт вызначаны на 17:38.
"Я жадаю вам поспеху і чакаю вашага трыумфальнага вяртання", - сказаў Сі Цзіньпін. -0 -