У аўторак у другой палове дня Кітай паспяхова зрабіў запуск свайго пятага пілатуемага касмічнага карабля "Шэньчжоу-10", абвясціў кіраўнік Кітайскай праграмы пілатуемых касмічных палётаў Чжан Юся.
Пасля запуску, які адбыўся ў 17:38 пры дапамозе ракеты-носьбіта "Чанчжэн-2F" з касмадрома Цзюцюань (Паўночна-Заходні Кітай), карабель быў выведзены на зададзеную арбіту.
На борце карабля знаходзяцца тры касманаўты: двое мужчын і адна жанчына. -0 -