Кітайскія касманаўты перадаюць з борта касмічнага карабля "Шэньчжоу-10" найлепшыя пажаданні суайчыннікам у сувязі са святам "Дуань"
  2013-06-13 09:59:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

12 чэрвеня - пяты дзень пятага месяца па кітайскім традыцыйным месяцовым календары. У Паднябеснай гэты дзень адзначаюць як свята "Дуань" / "Свята лодак дракона" /. Кітайскія касманаўты Не Хайшэн, Чжан Сяагуан і Ван Япін, якія знаходзяцца на борце касмічнага карабля "Шэньчжоу-10" на арбіце, перадалі суайчыннікам найлепшыя пажаданні з нагоды агульнанацыянальнага свята.

Тры касманаўты паднялі плакат са словамі "Са святам Дуань", выказалі найлепшыя пажаданні суайчыннікам і кітайскім дыяспарам усяго свету ў сувязі са святам.

Камандзір экіпажа Не Хайшэн паведаміў: "Карабель пасля выхаду на арбіту функцыянуе ў штатным рэжыме, нашы работы ідуць добра. Дзякую за ваш клопат!"

Касманаўт Чжан Сяагуан, у сваю чаргу, паведаміў на зямлю: "Наша жыццё ў космасе толькі што пачалося. У цяперашні час мы адчуваем сябе добра. Усё ў парадку!".

Жанчына-касманаўт Ван Япін адзначыла: "Хочам выказаць словы павагі навукова-даследчым супрацоўнікам на зямлі, якія знаходзяцца на дзяжурстве ў гэтыя святочныя дні. Вы добра пастараліся!".

А потым яны памахалі рукамі ў знак падзякі.

Пасля гэтага яны ўвайшлі ў арбітальны модуль, дзе паспыталі пачастунак падрыхтаваны для іх работнікамі даследчых цэнтраў - святочныя далікатэсы - традыцыйныя кітайскія рысавыя піражкі цзунцзы з напаўняльнікам - падсалоджаным бобам, якія прынята есці на свята Дуань. У адрозненне ад пірамідальных цзунцзы на зямлі, касмічныя цзунцзы маюць плоскую форуму з мэтай захоўвання і нагрэву. Касмічныя цзунцзы таксама абгорнуты лісцем трыснягу.

Гэта другі раз, калі кітайскія касманаўты адзначылі свята "Дуань" у космасе. Толькі на гэты раз яны мелі магчымасць пакаштаваць цзунцзы - абавязковыя святочныя далікатэсы.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040